ДАІ: на МКАД адбылася масавая аварыя
Увечары 15 лютага на МКАД адбылася масавая аварыя, паведамляе ў Telegram сталічная ДАІ. Кіроўца аўтамабіля BMW, які рухаўся па знешнім коле МКАД, каля развязкі з вуліцай Кіжаватава няправільна выбраў хуткасць пры перабудове і дапусціў занос, а за ім — сутыкненне з аўтамабілем Mazda (ён рухаўся ў спадарожным накірунку). Далей BMW закранула Ford, Peugeot і Mercedes Sprinter. Апошні ад удара адкінула на грузавы МАЗ.
Атрымалі пашкоджанні шэсць аўтамабіляў, пацярпелі тры чалавекі — кіроўца і пасажыр BMW, кіроўца Ford — іх з траўмамі завезлі ў медустановы. Праводзіцца праверка.
На месцы ДТЗ / @gaiminsk
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.