ДАІ рэкамендуе кіроўцам дызельнага транспарту ўстрымацца ад паездак

ДАІ рэкамендуе кіроўцам дызельнага транспарту ўстрымацца ад паездак

ДАІ рэкамендуе кіроўцам транспарту з дызельнымі рухавікамі адмовіцца ад паездак на час моцных маразоў. У крайнім выпадку спецыялісты раяць выкарыстоўваць зімовы від паліва.

Як перадае БЕЛТА са спасылкай на Мінскую абласную Дзяржаўтаінспекцыю, за мінулыя суткі было зарэгістравана болей за 10 выпадкаў перамярзання паліўнай сістэмы рухавіка ў дарозе і асабліва гэта закранула грузаперавозчыкаў.

Паколькі нізкая тэмпература паветра да –20 захаваецца і ў бліжэйшыя суткі, на дарогах таксама застаецца небяспека заносаў і здзяйснення аварыяў. Рэкамендуецца зніжаць хуткасць і быць уважлівымі на дарогах.

Фота: onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі