Даішнікі абстралялі аўтамабіль з п'яным кіроўцам, каб спыніць яго (фота)
На Лунінеччыне для затрымання п'янага кіроўцы супрацоўнікі ДАІ стралялі па колах. Здарэнне адбылося каля 2-й гадзіны ночы 10 траўня ў вёсцы Сінкевічы.
Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, кіроўца аўтамабіля “Крайслер” на вуліцы Камсамольскай праігнараваў сігнал інспектараў аб спыненні і паспрабаваў уцячы. Каля 40 хвілінаў даішнікі пераследавалі аўтамабіль па вуліцах населенага пункта. 23-гадовы кіроўца раз-пораз выязджаў на паласу сустрэчнага руху.
Сваімі дзеяннямі кіроўца ствараў рэальную пагрозу людзям, таму інспектары вырашылі выкарыстаць табельную зброю. Яны зрабілі папераджальны стрэл у паветра, а затым — некалькі прыцэльных стрэлаў па заднім коле. Ім удалося спыніць "Крайслер” і затрымаць парушальніка.
Кіроўцу даставілі для агляд у філіял Мікашэвіцкай бальніцы. Як высветлілася, мужчына быў п'яны.
Дарэчы, у 2014 годзе затрыманага пазбаўлялі ўжо права кіравання транспартнымі сродкамі.