Dakh Daughters у Мінску: кураж і больш нічога (фота)

Dakh Daughters у Мінску: кураж і больш нічога (фота)

Dakh Daughters Band ці, як іх яшчэ называюць, "Ружы Данбаса", упершыню выступілі перад беларускай публікай. Гэта адбылося ў межах фестывалю тэатральнага мастацтва TEART, які праходзіць у Мінску цягам кастрычніка.

Dakh Daughters у Мінску: кураж і больш нічога (фота)

"Ружы Данбаса" — гэта 7 дзяўчат са знакамітага ўкраінскага тэатра "ДАХ", адкуль у свой час выйшла і славутая "ДахаБраха". У адрозненне ад сваіх выключна "фальклорных" калег, Dakh Daughters хоць і спяваюць украінскія народныя песні, але робяць гэта ў духу фрык-кабарэ і тым самым чымсьці нагадваюць нашу "Серебряную свадьбу".

Апроч спеваў дзяўчаты лёгка мяняюцца інструментамі, чытаюць санеты Шэкспіра і вершы Бродскага. І вось гэтую выбуховую сумесь яшчэ часта параўноўваюць з гуртамі Laibach, Gogol Bordello і Rammstein.

 

Dakh Daughters у Мінску: кураж і больш нічога (фота)

У Мінск Dakh Daughters Band прывезлі 21 перфоманс — мікс канцэрта са спектаклем. І цягам двух з паловай гадзін выклікалі захапленне ў мінскай публікі. Думаем, у іх атрымалася!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі