Палецкіс: У Беларусі палепшылася сітуацыя з правамі чалавека

У апублікаванай справаздачы Юстаса Палецкіса адзначаецца, што свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі не было ад 1994 года. Палецкіс нагадвае, што адносіны ЕС і Беларусі пачалі наладжвацца напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, але жорсткія рэпрэсіі супраць апазіцыі і грамадзянскай супольнасці знішчылі ўсе станоўчыя зрухі. У дакладзе гаворыцца, што "для паступовай адмены абмежавальных мераў ЕС у адносінах афіцыйнага Мінска" неабходнае неадкладнае вызваленне і рэабілітацыя ўсіх палітзняволеных.


Разам з тым дакладчык адзначае, што ў 2012 годзе ў нашай краіне заўважана паляпшэнне сітуацыі з выкананнем правоў чалавека, а "Еўрапейскі дыялог аб мадэрнізацыі" аказаў станоўчы ўплыў на развіццё грамадзянскай супольнасці".


Юстас Палецкіс рэкамендуе Вярхоўнаму прадстаўніку ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі, Савету ЕС і Еўракамісіі выкарыстаць старшынства Літвы ў ЕС і саміт "Усходняга партнёрства" ў Вільні для паляпшэння адносінаў з Беларуссю. У тым ліку, з мэтай перазагрузкі палітычнага дыялогу. Дакладчык прапануе перагледзець прыпыненне дзейнасці санкцый Еўрасаюза ў адносінах некаторых важных беларускіх чыноўнікаў і пашырэнне з імі кантактаў. Яшчэ адна рэкамендацыя Палецкіса датычыць падрыхтоўкі стратэгічнай "дарожнай карты" — часовага плана па прыярытэтных накірунках рэформаў у Беларусі, які будзе ўтрымліваць прапановы па актывізацыі палітычнага дыялогу.


Іншыя рэкамендацыі датычаць эканамічнага, энергетычнага і памежнага супрацоўніцтва. Юстас Палецкіс прапануе актывізаваць падтрымку арганізацый грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ, праваабаронцаў і прафсаюзаў, а таксама ў аднабаковым парадку разгледзець пытанне аб зніжэнні кошту візаў для грамадзян Беларусі, інфармуе сайт "Хартыя-97".

Фота — Delfi
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі