Італія выступае за выключэнне з "чорнага спісу" ЕС Уладзіміра Макея

Арнальда Абеці падкрэсліў, што Італія выступае за зняцце з міністра замежных спраў Беларусі візавых абмежаванняў з боку Еўрасаюза. Між іншым, гэта патрэбна для яго ўдзелу ў саміце Усходняга партнёрства восенню сёлета ў Вільні.


Амбасадар адзначыў, што рашэнне па "справе Макея" мусіць быць прынятае выключна са згоды ўсіх краін ЕС, а на цяперашні дзень не ўсе яны падзяляюць пазіцыю Італіі, інфармуе РІА "Новости".

Нагадаем, Уладзімір Макей (на здымку) працуе на пасадзе міністра замежных спраў са жніўня 2012 года, а да таго тры гады ачольваў Адміністрацыю прэзідэнта. У спіс асобаў, якім забаронены ўезд краіны ЕС, яго ўключылі ў 2011 годзе.

Ужо працяглы час сярод еўрачыноўнікаў вядуцца дыскусіі. Адныя мяркуюць, што менавіта з кіраўніком МЗС Беларусі трэба найперш размаўляць пра дэмакратызацыю нашай краіны. Аднак ёсць і супрацьлеглая думка: выкрэсліванне Макея з "чорнага спісу" будзе пададзеная Аляксандрам Лукашэнкам як перамога беларускага рэжыму. Сёлета Уладзімір Макей назваў "чорныя спісы" Еўрасаюза "абсурднымі".

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі