Дакумент пра перамогу прадпрымальнікаў абнародуюць праз некалькі дзён

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на Міністэрства эканомікі. Прычына ў тым, што дакумент яшчэ ў стадыі распрацоўкі.



Нагадаем, што беларускія прадпрымальнікі правялі шэраг акцый супраць тэхрэгламента Мытнага саюза "Пра бяспеку прадукцыі лёгкай прамысловасці". У выніку чыноўнікі вусна паабяцалі, што ўвядзенне тэхрэгламенту адкладуць на год. Ён набудзе моц 1 ліпеня 2014 года.



У прэс-службе Мінэканомікі кажуць, што перанос тэрміну зроблены для таго, каб прадпрымальнікі маглі падрыхтавацца да новых правілаў гульні.



Новы тэхрэгламент абавязвае прадаўцоў сертыфікаваць тавары лёгкай прамысловасці і маркіраваць адзіным знакам абарачэння прадукцыі на рынку дзяржаў — чальцоў Мытнага саюза. На практыцы гэта азначае, што рэалізатар павінен аддаць на дарагую экспертызу частку таварнай партыі. Прычым пасля праверкі прадукцыя будзе непрыдатная для рэалізацыі. Гэтыя страты выклікаюць пратэст у дробных прадпрымальнікаў.



На фота bymedia.net — лідар прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі