Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы падаў у ЦВК яшчэ адзін прэтэндэнт

Віктар Кулеш

Віктар Кулеш / ЦВК

Віктар Кулеш падаў заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты.

Іншыя падрабязнасці пра гэтага прэтэндэнта невядомыя.

Працэс падачы дакументаў для рэгістрацыі ініцыятыўных груп завяршыўся 1 лістапада. 4 лістапада адббудзецца пасяджэнне Цэнтрвыбаркама, на якім разгледзяць астатнія заявы прэтэндэнтаў.

На сёння ЦВК зарэгістравала чатыры ініцыятыўныя групы — Аляксандра Лукашэнкі, кіраўнікоў праўладных партый Алега Гайдукевіча і Аляксандра Хіжняка, галоўнага ідэолага Мінска Вольгі Чамаданавай.

Будуць разгледжаныя заявы экс-дэпутаткі Ганны Канапацкай, генерал-маёра Сяргея Бобрыкава, старшыні Камуністычнай партыі Сяргея Сыранкова, прадпрымальніцы Дзіяны Кавалёвай.

Збор подпісаў за прэтэндэнтаў працягнецца да 6 снежня. Выбары прызначаныя на 26 студзеня 2025 года. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі