Падначаленыя кінулі выклік кіраўніку. Кавалеўскі пра спойлераў на выбарах
Вольга Чамаданава
“Спойлеры патрэбныя, каб паказаць, што ёсць нейкая палітычная канкурэнцыя, што ёсць нейкі палітычны працэс”, — сказаў у эфіры Еўрарадыё дырэктар Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерый Кавалеўскі, адказваючы на пытанне, навошта рэжым вылучыў столькі кандыдатаў-спойлераў на выбары.
“Людзі могуць удзельнічаць з розных прычын, але мы разумеем, што ёсць толькі некалькі фігур, якія могуць рэальна прэтэндаваць на тое, каб сабраць неабходную колькасць галасоў. Нават адкідваючы недэмакратычнасць гэтага працэсу, калі аналізаваць спіс, то мы разумеем, што фактычна ўсе гэтыя людзі — толькі “пасажыры”. Мне цікава, што Чамаданава ўдзельнічае ў гэтым працэсе. Гэта рэальна смешна, калі падначаленыя спрабуюць нібыта кінуць выклік кіраўніку”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.