ЦВК бартануў Губарэвіча, палову Гродна зрабілі "экстрэмістамі" — стрым з Усавым
Павел Усаў
На вылучэнне ініцыятыўных групаў кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі засталося два дні — а прэтэндэнт пакуль што толькі адзін. Іншым ЦВК адмовіў праз "несур’ёзнасць намераў".
Тыпу ў кандыдатаў-спойлераў Лукашэнкі, якіх мы неўзабаве пабачым, намеры будуць сур'ёзныя.
У Гродна тым часам прызналі "экстрэмісцкім" самы папулярны гарадскі сайт. Спасылкамі на яго дзялілася палова горада. Ябацькі-"гуманісты" ўзвылі: гэтыя рэпрэсіі няправільныя! Што, цяпер усіх саджаць за "распаўсюд экстрэмізму"?
Ёсць, атрымліваецца, нейкія правільныя рэпрэсіі.
Але ёсць і добрыя навіны. Данія будзе прызнаваць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты. Праект закона пра аналагічную норму ўнесены ў Сенат ЗША. Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.