Дамаўляцца з Расіяй пра "справядлівую цану" на газ будзе Уладзімір Сямашка

Дамаўляцца з Расіяй пра "справядлівую цану" на газ будзе Уладзімір Сямашка

Беларусь мае вялікія шанцы дамовіцца з Расія наконт справядлівай цаны на газ. Такое меркаванне выказаў Сяргей Румас пасля свайго дакладу ў Аляксандра Лукашэнкі

"У нас ёсць усе падставы паказаць на лічбах, што цана $127 па даходнасці для "Газпрама" перавышае даходнасць яго паставак у краіны далёкага замежжа", — цытуе БЕЛТА выказванне прэм'ер-міністра.

Румас падкрэсліў, што Беларусь не кажа пря які-небудзь ільготны кошт на газ або зніжэнне цаны да ўзроўню расійскіх рэгіёнаў. Маўляў, гаворка ідзе пра справядлівую цану па той жа даходнасці для "Газпрама", як і пастаўкі на іншыя рынкі. "Гэта значыць, у цане, перамовы па якой мы вядзем, няма ніякай інтэграцыйнай зніжкі — ці то ў Саюзнай дзяржаве, ці то ў Еўразійскім эканамічным саюзе", — дадаў чыноўнік.

Кошты на газ у 2020 годзе істотна панізіліся пасля падзення коштаў на нафту. Калі Беларусь падпісвала з Расіяй дамову на пастаўкі газу напрыканцы 2019 года, расцэнкі былі значна вышэйшымі. Цяпер па спотавых пастаўках цана за тысячу кубаметраў газу складае $80. Кантракт, падпісаны Беларуссю, прадугледжвае $127 за тысячу кубаметраў. 

Перамовы з "Газпрамам" пра кошты на газ прызначаныя на травень. Беларускі бок на іх будзе прадстаўляць амбасадар Расіі Уладзімір Сямашка. Раней гэты чыноўнік быў віцэ-прэм'ерам, які курыраваў акурат паліўна-энергетычную сферу. 

Як распавядала Еўрарадыё, кошты на расійскі газ абурылі Аляксандра Лукашэнку. Падчас дакладу Румаса ён папракнуў Расію, што тая прадае Германіі газ ззначна танней, чым Беларусі: "Гэта ж не справа, я ўжо не кажу пра год 75-годдзя (перамогі ў вайне. — Еўрарадыё), што Германіі прадаюць прыродны газ да 70 долараў, як у мяне інфармацыя (там па-рознаму было), але ніяк не 127 долараў, як для Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі