Данеслі ці ўпусцілі? Падводзім вынікі “Чарнобыльскага шляху”
26 красавіка ў Мінску прайшла традыцыйная жалобная акцыя, прысвечаная гадавіне аварыі на ЧАЭС, “Чарнобыльскі шлях”. Нягледзячы на абяцанні “дэпалітызаваць” мерапрыемства і дадаць да традыцыйнага шэсця новыя фарматы, на акцыю ў сталіцы прышлі толькі каля 500 чалавек. Яшчэ менш людзей сабралі жалобныя акцыі ў рэгіёнах.
Чаму “Чарнобыльскі шлях” губляе масавасць? Ці не прыйшоў час адмовіцца ад шэсця ў гадавіну аварыі на ЧАЭС? Што згубіла акцыя са знікненнем на ёй палітычных лозунгаў?
На гэтыя ды іншыя пытанні Еўрарадыё адказваюць старшыня Руху “За свабоду” Юрый Губарэвіч і намеснік старшыні партыі “Зялёныя” Дзмітрый Кучук.