Дарадца Пуціна папрасіў прабачэння за дзеянні Раскамнагляду, які блакуе Telegram
Дарадца расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна па інтэрнэце Герман Кліменка ў эфіры тэлеканала НТВ папрасіў прабачэння за дзеянні Раскамнагляду, якія прывялі да збояў у працы шэрагу кампаній. Ён прызнаў, што прычынай праблем сталі спробы ведамства заблакаваць месенджар Telegram.
“Тым не менш, нейкага глабальнага катаклізму не адбылося”, — цытуе словы Германа Кліменкі ria.ru. — Скаргі ёсць, але, напэўна, не больш чым звычайна. Таму мне здаецца, што сітуацыя ўжо нармалізавалася. Спадзяюся, што Раскамнагляд будзе дзейнічаць больш акуратна”.
Дарадца Пуціна адзначыў, што некаторым кампаніям, якія звярнуліся па дапамогу, аказалі дапамогу і іх праца аднаўляецца.
Раскамнагляд пачаў блакіроўку Telegram 16 красавіка, паколькі месенджар адмовіўся перадаць ФСБ Расіі ключы шыфравання ад перапіскі карыстальнікаў. Як інфармуе meduza.io, за першыя два дні ведамства, спрабуючы заблакаваць Telegram, унёс у “чорныя спісы” больш за 16 млн IP-адрасоў Amazon і Google. Пасля гэтага многія сэрвісы сталі скардзіцца на збоі ў працы. Праблемы ўзніклі ў сацсеткі “Аднакласнікі”, месенджара Viber, відэаагенцтва Ruptly, у некалькіх гульнявых сэрвісаў. Раскамнагляд звычайна заяўляў, што паведамленні пра збоі ў працы сэрвісаў з-за спробаў заблакаваць Telegram не адпавядаюць сапраўднасці. 18 красавіка ведамства рэзка знізіла аб’ёмы дадавання IP-адрасоў у “чорныя спісы”.