Дарожнікі Мінску возьмуць напракат у канадцаў снегатапілку
У Мінску ўпершыню будзе апрабаваная снегатапільная машына. Пра гэта БЕЛТА паведаміў генеральны дырэктар УП "Гаррэмаўтадар" Іван Гурыновіч. Складаныя ўмовы надвор'я стварылі праблему складавання снегу. Усе сталічныя снежныя звалкі перапоўненыя. Вырашыць гэтае пытанне дапаможа адмысловая машына. Яе возьмуць у арэнду на месяц з Канады. Спачатку снегатапілку апрабуюць у Мінску. Калі яна сябе апраўдае, то яе пакінуць і потым, магчыма, набудуць яшчэ некалькі такіх машынаў.
Снегатапілкі працуюць на дызельным паліве, плавяць снег і лёд, чысцяць талую ваду ад механічных прымешак і скідаюць яе ў вадасцёкавую сетку або каналізацыю.
Снегатапілкі працуюць на дызельным паліве, плавяць снег і лёд, чысцяць талую ваду ад механічных прымешак і скідаюць яе ў вадасцёкавую сетку або каналізацыю.