Дар'я Домрачава кажа, што пакуль яшчэ не адчувае сябе героем нацыі
Учора ў Сочы адбылося ўзнагароджанне алімпійскай чэмпіёнкі.
Пасля ўрачыстай цырымоніі Дар'я падзялілася сваімі ўражаннямі і пачуццямі з журналістамі.
Паводле слоў Домрачавай, яна яшчэ не думае пра тое, што стала героем нацыі: "Я хачу гэта адчуць пасля заканчэння Алімпійскіх гульняў. А пакуль у мяне яшчэ шмат гонак наперадзе".
Бліжэйшая гонка чакае беларускую біятланістку ўжо ў пятніцу. А сёння раніцай Дар'я Домрачава пачынае трэніроўкі.
Фота — flickr.com