Дар'я Домрачава прапусціць трэці этап Кубка свету па біятлоне
Папярэдняя прычына - жаданне захаваць сілы перад наступнымі стартамі ў алімпійскім сезоне.
Замест спаборніцтваў у французскім Ансі Домрачава адправіцца на трэніровачны збор у Італію. Туды ж пасля 3-га этапу Кубка свету прыбудуць і іншыя члены жаночай зборнай Беларусі па біятлоне, паведамляе “Інтэрфакс”.
Этап Кубка свету па біятлоне ў французскім Ансі пройдзе з 12 па 15 снежня. У рамках этапу адбудуцца мужчынскі і жаночы спрынты, дзве гонкі пераследу, а таксама дзве эстафеты. Дар'я Домрачава займае 10-е месца ў агульным заліку Кубка свету пасля 2 этапаў КС, якія прайшлі ў Эстэрсундзе і Хохфільцэне. На рахунку беларускі 116 ачкоў.