Дар’я Домрачава стала паслом добрай волі ў ПРААН
Адміністратар Праграмы развіцця ААН (ПРААН) Хелен Кларк, якая знаходзіцца з візітам у Беларусі, намінавала спартсменку на гэту пасаду.
Трохразовая чэмпіёнку Алімпіяды-2014 Дар'я Домрачава, вядомая ва ўсім свеце біятланістка, прыме ўдзел у дзейнасці ПРААН у галіне папулярызацыі здаровага ладу жыцця сярод жыхароў Беларусі.
Дар'я Домрачава далучыцца да іншых паслоў добрай волі ПРААН, сярод якіх тэнісістка Марыя Шарапава, зоркі футболу Крышціяну Раналду, Зінедзін Зідан, японская актрыса Місако Кона і нарвежскі кронпрынц Хокан Магнус, інфармуе БЕЛТА.