Дар'я Домрачава трэніруецца па індывідуальным графіку

Дар'я Домрачава трэніруецца па індывідуальным графіку

Славутая беларуская біятланістка Дар'я Домрачава 7 верасня правяла прэс-канферэнцыю ў Мінску. Яна распавяла пра запланаванае на бліжэйшую суботу ў Раўбічах мерапрыемства "Гонка легенд — зоркі біятлона за мір".

Таксама Домрачава паведаміла, што трэніруецца самастойна. Нагрузкі, якія пераносяць чальцы зборнай Беларусі, ёй не рэкамендуюцца лекарамі. Як вядома гэтым летам біятланістка захварэла на монануклеёз. Гэта стала адной з прычынаў таго, што Дар'я Домрачава вырашыла прапусціць новы сезон.

"Займаюся базавай падрыхтоўкай, арыентуюся на самаадчуванне... Я не хачу, каб гэты сезон стаў для мяне нагрузачным, таму занадта шмат на свае плечы я таксама браць не буду", — цытуе словы Домрачавай БЕЛТА.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі