Дар'я Домрачава — трохразовая алімпійская чэмпіёнка! (відэа)
17 лютага беларуская біятланістка выйграла масавы старт на 12,5 кіламетраў на Алімпіядзе ў Сочы.
На чатырох агнявых рубяжах Домрачава зрабіла толькі адзін промах. Яе вынік — 35.25,6 (0+0+0+1).
Нагадаем, раней на Алімпіядзе Дар'я Домрачава выйграла два залатыя медалі (у гонцы пераследу на 10 км і індывидуальнай гонцы на 15 км). Цяпер іх у яе ўжо тры! Домрачава — першая трохразовая чэмпіёнка Алімпійскіх Гульняў у Сочы. У Беларусі цяпер 5 медалёў — 4 залатыя і 1 бронзавы.
Чэшка Габрыела Соўкалава выйграла ў масстарце "срэбра" (+20,2 (0+0+0+1), нарвежка Цірыл Экхаф — "бронзу" (+27,3 (0+1+0+0). У беларускі Надзеі Скардзіна 16-е месца (+1.42,4 (0+0+1+1).
Лукашэнка прысвоіў Домрачавай званне Герой Беларусі
Домрачава — першая беларуская спартсменка, якая стала Героем Беларусі
Фота — ria.ru