Дар'я Домрачава возьме ўдзел у індывідуальнай гонцы на 15 км
Этап Кубка свету па біятлоне праходзіць у шведскім Эстэрсундзе.
У ліку 101 удзельніцы, акрамя Домрачавай, на старт выйдуць таксама беларускі Надзея Скардзіна, Настасся Дубарэзава, Людміла Калінчык і Дар'я Юркевіч, якая замяніла траўмаваную Надзею Пісараву.
Трансляцыя гонкі запланаваная на тэлеканале "Беларусь 2", пачатак у 19.10.
Фота — Прессбол