Давыдзька: крытыкі адбору на "Еўрабачанне" стараюцца сапсаваць паветра

Давыдзька: крытыкі адбору на "Еўрабачанне" стараюцца сапсаваць паветра

Нацыянальны адбор на песенны конкурс "Еўрабачанне-2016" стаў адной з асноўных тэмаў для абмеркавання ў праграме "Клуб рэдактараў" на тэлеканале "Беларусь 1". Яе паказалі ўвечары 24 студзеня.

Фінал нацыянальнага конкурсу прайшоў увечары ў пятніцу, 22 студзеня. У выніку глядацкага галасавання перамог Аляксандр Іваноў (Ivan). Яго перамога выклікала мноства спрэчак у сацыяльных сетках: некаторыя палічылі галасаванне несумленным і мяркуюць, што яго прадзюсар Віктар Дробыш мог паўплываць на вынік конкурсу. Алею ў агонь падліў прадзюсар гурта Napoli, які паведаміў, што накрутка галасоў дазволіла ім заняць другое месца пры адбыоры.

"Вось я зразумець не магу... Усе імкнуцца папсаваць паветра, усе гэтыя дробныя СМІ. Пішуць незразумела што", — пракаментаваў гэты скандал кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька. На яго думку, беларусы заўсёды не могуць прызнаць сумленныя вынікі галасавання. Кіраўнік БТ кажа, што вынік залежаў толькі ад тэлегледачоў.

Дарэчы, галоўны рэдактар газеты "СБ — Беларусь сегодня" Павел Якубовіч паведаміў, што галасаваў за беларускамоўны гурт Navi: адправіў за іх дзве эсэмэскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі