Давыдзька замяніў Радзькова на пасадзе старшыні “Белай Русі”
Генадзь Давыдзька замяніў Аляксандра Радзькова на пасадзе старшыні “Белай Русі”. Пра гэта стала вядома ў пятніцу на III з’ездзе рэспубліканскага грамадскага аб’яднання, які праходзіць у Мінску. Як інфармуе БЕЛТА, Рэспубліканскі савет аб’яднання прагаласаваў за кандыдатуру новага кіраўніка аднагалосна.
Давыдзька — старшыня Белтэлерадыёкампаніі, яму 62 гады. Ён ацаніў сваё абранне як вялікі аванс. З тэлебачання Генадзь Давыдзька сыходзіць не збіраецца. Радзькову 66 гадоў. Ён узначаліў “Белую Русь” у 2007 годзе, калі быў міністрам адукацыі. Аляксандр Радзькоў застаўся ў складзе Рэспубліканскага савета.
Як вядома, сёння "Белая Русь" так і не стала партыяй.