Давыдзька запрасіў у “Клуб рэдактараў” кіраўніцтва БАЖ. Але яно не пойдзе

Давыдзька запрасіў у “Клуб рэдактараў” кіраўніцтва БАЖ. Але яно не пойдзе

12 лютага група журналістаў накіравала на адрас старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі ліст з просьбай даць ім магчымасць выказацца ў “Клубе рэдактараў”. Ліст падпісалі галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава, шэф-рэдактар “Нашай Нівы” Андрэй Дынько, шэф-рэдактар “Народнай Волі” Святлана Калінкіна, галоўны рэдактар інтэрнэт-газеты “Салідарнасць” Аляксандр Старыкевіч і старшыня ГА “БАЖ” Андрэй Бастунец.

Днём 18 лютага у офіс БАЖ пазванілі з БТ і запрасілі кіраўніка арганізацыі Андрэя Бастунца на запіс праграмы. Запіс мусіць адбыцца а 13-й гадзіне 19 лютага. Аднак Бастунец быў вымушаны адмовіцца, бо цяпер знаходзіцца за мяжой.

Як паведаміў Еўрарадыё прэс-сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі, у запісе праграмы таксама не змогуць удзельнічаць намеснікі кіраўніка Святлана Калінкіна і Аляксандр Старыкевіч.

Пра запрашэнне ў “Клуб рэдактароў” шэф-рэдактара “Нашай Нівы” Андрэя Дынько і галоўнага рэдактара TUT.BY Марыны Золатавай пакуль нічога не вядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі