Дажджы і да 12 градусаў цяпла абяцаюць сіноптыкі ў сераду
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 3 да 8 градусаў цяпла
У сераду, 3 лістапада, у Беларусі чакаюцца дажджы і да 12 градусаў цяпла, паведамляюць сіноптыкі.
У начны і ранішні час на тэрыторыі краіны месцамі магчымы слабы туман. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні, днём з пераходам на паўднёва-заходні ўмераны, 5-10 м/с. Парывы ветру могуць дасягаць 12 м/с. Удзень будзе пераважна воблачна, часам пройдуць дажджы.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 3 да 8 градусаў цяпла, днём сіноптыкі абяцаюць 6-12 градусаў са знакам "плюс". У Мінску і Гродна прагназуюць 7-9 градусаў цяпла, у Віцебску і Магілёве — 8-10 градусаў, у Брэсце і Гомелі — 9-11 градусаў са знакам "плюс".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.