Дэфолту ЗША не будзе: сенатары дамовіліся па бюджэце і столі дзярждоўгу

Па словах лідара дэмакратычнай большасці ў сенаце Гары Рыда, законапраект прадугледжвае фінансаванне бюджэту да 15 студзеня 2014 года і пашырэнне ліміту на дзяржаўныя пазыкі да 7 лютага.

Ён таксама паведаміў, што дамоўленасці "дадуць ЗША неабходную стабільнасць" і дапамогуць краіне выйсці на шлях да фіскальнага аздараўлення. Лідар рэспубліканцаў Мітч Макконэл пацвердзіў дасягненне дамоўленасці, паведамляе інфармагенцтва “РИА “Новости”.

Бюджэтны крызіс у ЗША пачаўся 1 кастрычніка і пагражаў краіне дэфолтам, калі б рэспубліканцы і дэмакраты ў кангрэсе не дамовіліся да 17 кастрычніка. Рэспубліканцы адмаўляліся праводзіць бюджэт і павышаць столь дзярждоўгу, пакуль дэмакраты, якія кантралююць сенат і Белы дом, не пагодзяцца "затармазіць" рэформу аховы здароўя. Але так званая Obama Care лічыцца адной з асноўных ініцыятыў цяперашняга прэзідэнта ЗША, таму дэмакраты і ўпёрліся рогам.

Тым часам многія федэральныя ўстановы Злучаных штатаў з 1 кастрычніка часткова зачыніліся з-за адсутнасці бюджэту на новы фінансавы год. У выніку каля 800 тысяч федэральных дзяржслужачых адправіліся ў адпачынак за свой кошт, яшчэ каля мільёна па сёння працуюць без зарплаты. 

Фота: www.rg.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі