Прадстаўнік ЕАБР заявіў, што ў ЗША не будзе дэфолту

Пасяджэнне ў Сенаце ЗША / Інтэрфакс-Украіна​
Пасяджэнне ў Сенаце ЗША / Інтэрфакс-Украіна​

ЗША не пагражае дэфолт прынамсі ў найбліжэйшыя гады, а ўсе спекуляцыі пра тое, што амерыканская эканоміка абрынецца, з'яўляюцца ўнутрыпалітычнымі гульнямі.

Такое меркаванне выказаў галоўны эканаміст Еўразійскага банка развіцця і Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця Яўген Вінакураў.

У ЗША 1 кастрычніка пачынаецца новы фінансавы год, і да гэтай даты ўлады павінны былі павялічыць мяжу дзярждоўгу. Аднак гэтага не адбылося праз рознагалоссі ў Сенаце.

Ёсць асцярогі, што ў выніку ўрад ЗША не зможа выплочваць даўгі па сваіх абавязацельствах. Эксперт ЕАБР з гэтым не згодны.

"На практыцы рашэнне аб павышэнні мяжы па дзярждоўгу з'яўляецца элементам палітычнага гандлю паміж рэспубліканцамі і дэмакратамі за параметры і ўтрыманне дзяржаўнага бюджэту. Кожны год у выніку кампраміс дасягаецца. Менавіта такі сцэнар нас чакае і сёлета. Імавернасць дэфолту ЗША лічу мінімальнай", — паведаміў Вінакураў.

У ЗША склаліся гістарычна нізкія працэнтныя стаўкі, пры гэтым долар дамінуе ў сусветнай фінансавай сістэме. У гэтых умовах дзярждоўг вышэйшы за 100% не ўяўляе сур'ёзнай пагрозы для ЗША, дадаў прадстаўнік ЕАБР.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі