Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША зноў не здолела выбраць спікера
Кевін Макарці / Reuters
Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША не здолела выбраць спікера. За тры дні былі зробленыя 11 спробаў. Але Кевін Макарці не можа сабраць неабходнай колькасці галасоў (218). У пятніцу будзе чарговая спроба.
Як паведамляе "Голас Амерыкі", падчас апошняга галасавання ў спіс была ўнесена кандыдатура экс-прэзідэнта Дональда Трампа, але за яго прагаласаваў толькі адзін кангрэсмен. Рэспубліканцы маюць у Палаце прадстаўнікоў нязначную перавагу (222 кангрэсмены-рэспубліканцы супраць 212 дэмакратаў).
З-за немагчымасці выбраць спікера Палата прадстаўнікоў не можа выконваць свае функцыі. Падобнай сітуацыі не было з 1859 года, калі для абрання спікера спатрэбіліся 44 туры галасавання. А ў 1923-м спатрэбіліся 10 тураў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.