Названыя фаварыты выбараў прэзідэнта ЗША ў 2016 годзе (фота, відэа)

Пра гэта сведчыць апытанне тэлеканала CNN і кампаніі ORC, вынікі якога былі абнародаваныя напярэдадні.



Ні Клінтан, ні Крысці пакуль яшчэ не заявілі пра свае прэзідэнцкія амбіцыі. Аднак Хілары Клінтан апярэджвае па папулярнасці ўсіх кандыдатаў ад Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партый, акрамя Крыса Крысці.



Паводле апытання 950 зарэгістраваных выбарцаў у ЗША, у пары Крысці — Клінтан губернатар-рэспубліканец можа набраць 48% галасоў, а былая дзяржсакратар-дэмакрат 46%. Крысці лідыруе сярод беспартыйных выбарцаў і сярод мужчын, а Клінтан значна апярэджвае Крысці сярод выбарцаў-жанчын.



Як адзначае РІА "Новости", сацыёлагі папярэджваюць, што за тры гады да выбараў прадказаць імя будучага прэзідэнта ЗША немагчыма. І апытанне адлюстроўвае толькі цяперашнія сімпатыі выбарцаў.
 

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі