Бюджэтны крызіс каштаваў ЗША 24 мільярды долараў

Пра гэта 17 кастрычніка са спасылкай на рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's паведамляе "РИА "Новости".

S&P адзначае, што часовае рашэнне не пазбавіць ЗША тых жа пагрозаў у кароткатэрміновай перспектыве, а спажывецкая актыўнасць у перыяд святаў можа апынуцца ніжэй за чаканую. "Калі людзі баяцца, што палітычнае супрацьстаянне адновіцца, што ёсць рызыка чарговага спынення фінансавання дзяржустаноў, яны пабаяцца і раскрываць свае чэкавыя кніжкі", — лічыць агенцтва.

Нагадаем, многія федэральныя ўстановы Злучаных штатаў з 1 кастрычніка часткова зачыніліся з-за адсутнасці бюджэту на новы фінансавы год. У выніку каля 800 тысяч федэральных дзяржслужачых адправіліся ў адпачынак за свой кошт.

Дзяржслужачыя змогуць прыступіць да выканання сваіх абавязкаў раніцай 17 кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі