"Чорны панядзелак" на сусветных фінансавых рынках

Панядзелак, 24 жніўня, стаў "чорным панядзелкам" для сусветных фінансавых рынкаў. Хэштэг #BlackMonday ("чорны панядзелак") стаў другім па папулярнасці ў твітары, адзначае ВВС.

Пасля кітайскага рынку падае фінансавы рынак у ЗША. Амерыканскі фондавы індэкс S&P апусціўся ў пачатку таргоў у Нью-Ёрку на 4,5%. Індэкс Dow Jones абваліўся на 6%, NASDAQ — на 8%. Апошні раз падобнае назіралася ў кастрычніку 2014-га.

Падобная сітуацыя і на еўрапейскіх фінансавых рынках. Брытанскі FTSE 100 падае на 5,5%, індэкс Франкфурцкай фондавай біржы DAX упаў на 5,9%, Cac 40 у Парыжы абваліўся на 7%, індэкс IBEX-35 у Мадрыдзе зніжаецца на 5,4%.

Працягваюць падаць кошты на "чорнае золата". Нафта Brent на таргах лонданскай біржы ICE сёння ўпала ніжэй за 43 долара за барэль. Такога не было ад сакавіка 2009 года.

Працягвае падаць курс расійскага рубля. Долар 24 жніўня каштуе ўжо больш за 71 рубель, еўра — 81.

Рэзкае падзенне беларускага рубля (каментарыі, онлайн)

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі