ЗША знялі абмежаванні на экспарт сваёй нафты

ЗША знялі абмежаванні на экспарт сваёй нафты

У Злучаных Штатах знялі забарону на экспарт нафты. 18 снежня прэзідэнт краіны Барак Абама падпісаў прыняты Кангрэсам федэральны бюджэт, у якім закладзеная адмена забароны. Абмежаванне дзейнічала ажно з 1975 года, паведамляюць замежныя СМІ.

Сорак гадоў таму ЗША забаранілі прадаваць сваю нафту за мяжу пасля нафтавага крызісу, калі арабскія краіны ўсталявалі эмбарга на нафтавыя пастаўкі Захаду. Тады абмежаванні ўвялі з мэтай захаваць энергетычную бяспеку краіны. Аднак пасля “сланцавай рэвалюцыі” Злучаныя Штаты значна нарасцілі здабычу вуглевадародаў і вярнуліся на ўзровень саракагадовай даўніны.

Хоць забарона на экспарт і знятая, прадугледжваецца, што прэзідэнт ЗША зможа вярнуць яе тэрмінам на год, калі дэфіцыт паліва і рост коштаў на бензін пачне пагражаць нацыянальнай бяспецы дзяржавы, або калі будзе ўведзенае надзвычайнае становішча.

Як адзначаюць эксперты, выхад на сусветны рынак лёгкай, нізказярністай нафты з ЗША можа апусціць кошт нафты маркі Brent прыкладна да 30 долараў. А нарошчванне паставак на еўрапейскі рынак дазволіць ЗША ўвайсці ў лік найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў вуглевадародаў.

У той самы час генеральны сакратар АПЕК Абдала аль-Бадры заявіў, што такія захады не зробяць значнага ўплыву на сусветныя кошты.

Фота: topru.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі