Дэкларацыя Бабарыкі ў ЦВК: больш за мільён долараў, нерухомасць і трактар

Віктар Бабарыка / Еўрарадыё
Віктар Бабарыка / Еўрарадыё

Каманда Віктара Бабарыкі апублікавала дэкларацыю пра яго прыбыткі. Дэкларацыя разам з іншымі дакументамі была прадстаўлена 20 чэрвеня ў Цэнтрвыбаркам для рэгістрацыі экс-банкіра кандыдатам у прэзідэнты.

Мяркуючы па дэкларацыі, у мінулым годзе Віктар Бабарыка зарабіў у "Белгазпрамбанку" больш за 361 тысячу рублёў. Апроч таго "кандыдат у кандыдаты" у 2019 годзе прадаў аўтамабіль Toyota Land Cruiser 200 за амаль 22 тысячы рублёў. Агульны даход ад заробку і продажу аўтамабіля — больш за 383 тысячы рублёў.

У дэкларацыі пазначана, што у 2019 годзе ў Віктара Бабарыкі былі аблігацыі Мінфіна на 160 тысяч долараў і 116 тысяч еўра. Прыбытак ад іх — 13 242 еўра і 15 950 долараў. Усяго на яго рахунках — 380 тысяч еўра і 325 тысяч долараў. Таксама ён пазычыў сябрам 360 тысяч долараў, 250 тысяч еўра і аблігацыі: Змітру Жардзецкаму — 100 тысяч еўра, Уладзіміру Дразду — 100 тысяч долараў і аблігацыі "Белгазпрамбанка" на 100 тысяч долараў і 250 тысяч еўра.

Згодна дэкларацыb, Віктар Бабарыка даў на захоўванне наяўныя грашовыя сродкі і аблігацыі двум людзям. Дзмітрыю Жардзецкаму — 100 тысяч еўра, а Уладзіміру Дразду — 100 тысяч долараў і аблігацыі "Белгазпрамбанка" на 100 тысяч долараў і 250 тысяч еўра.

З маёмасцi экс-банкір пазначыў жылы дом у вёсцы Мачаны агульнай плошчай у 68,5 квадратных метры, а таксама тры зямельных ўчасткі ў гэтым жа населеным пункце: адзін пад будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома, яшчэ два — для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі (адзін з іх у долевым валоданні). Бабарыка валодае легкавым аўтамабілем Форд Фіеста 2015 года, трактарам ​​і міні-трактарам.

Цяпер Віктар Бабарыка знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Прэтэндэнта на прэзідэнцкі пост і яго сына Эдуарда, які адначасова з'яўляецца кіраўніком ініцыятыўнай групы, затрымалі 18 чэрвеня па "справе Белгазпрамбанка". Старшыня Камітэта дзяржкантролю Іван Церцель заявіў, што Бабарыка-старэйшы быў арганізатарам супрацьпраўнай дзейнасці, спрабаваў ўздзейнічаць на сведкаў, схаваць сляды раней учыненых злачынстваў.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі