Дэкрэт, пераварот і 150 “джыпаў Кадафі” ў Драздах — што гэта было?
Апошні тыдзень быў багаты на розныя жудасныя гісторыі. Спачатку нам расказвалі пра тое, што затрыманыя за “спробу захопу ўлады” даюць “прызнальныя паказанні”. Потым быў дэкрэт як рашучы адказ таемным “ім”, якія “не дачакаюцца”. Кропка была пастаўленая ў нядзелю сюжэтам, які аб’яднаў у сабе расказ пра крыважэрныя планы Сяргея Ціханоўскага адносна Мікалая Лукашэнкі і жудасная гісторыя пра 150 джыпаў з буйнакалібернымі кулямётамі, якія мусілі расстраляць рэзідэнцыю самі ведаеце каго ў Драздах.
Якія мэты пераследуе дэкрэт, да якога Лукашэнка ішоў 26 гадоў? Хто гэтыя таемныя “яны”, у якіх дзякуючы дэкрэту нічога не атрымаецца? Навошта нам расказваюць фантастычныя гісторыі пра 150 “джыпаў Кадафі”? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аналітык Валерый Карбалевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.