Дэкрэтны адпачынак могуць пакінуць тры гады, але аплочваць толькі два
У Беларусі абмяркоўваецца магчымае скарачэнне дэкрэтнага адпачынку. Пра гэта прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка паведаміў ў Палаце прадстаўнікоў.
Пытанне ўзняў дэпутат Ігар Марзалюк. Ён заявіў, што яго выбаршчыцы занепакоеныя магчымай адменай трохгадовага дэкрэтнага адпачынку. "Яны просяць усіх зацікаўленых не хвалявацца пра іх кар'ерны рост, яны хочуць нараджаць і выхоўваць сваіх дзяцей да трох гадоў дома", — цытуе БЕЛТА яго словы.
Прэм'ер заявіў, што гэтае пытанне будзе прымацца пасля абмеркавання, у тым ліку з дэпутатамі. Аднак ён паведаміў, які варыянт змены разглядаецца: пакінуць трохгадовы дэкрэтны адпачынак, але аплачваць толькі два гады. Галоўчанка не выключыў, што замест аднаго аплочанага года з'явіцца нейкая іншая льгота.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.