Дэпутат Дзярждумы: Беларусь мае патрэбу ў абкармленні "рускім светам"

Дэпутат Дзярждумы: Беларусь мае патрэбу ў абкармленні "рускім светам"

Дэпутат Дзярждумы Расіі, намеснік яе старшыні, кіраўнік расійскай дэлегацыі ў ПА АБСЕ Пётр Талстой выказаўся наконт таго, як Расія адносіцца да сваіх суседзяў:

"Беларусь у нашым сэрцы. Таксама як Украіна, Казахстан, рэспублікі Прыбалтыкі. Усе гэта нашыя бліжэйшыя суседзі, частка нашага Сусвету. І, безумоўна, маючыя патрэбу ў абкармленні (у арыгінале — "в окормлении" — Еўрарадыё) "рускім светам".

Палітык не стаў удакладняць, што ён мае на ўвазе.

Пятру Талстому 49 гадоў. Ён не толькі палітык, але і журналіст, прадусар і тэлевядоўца (вёў праграмы на расійскім Першым канале).

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 26.12

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі