Дэпутат: праект зменаў у Канстытуцыю па-беларуску адкрылі толькі 300 разоў

Дэпутат: праект зменаў у Канстытуцыю па-беларуску адкрылі толькі 300 разоў

Беларускамоўную версію праекта зменаў у Канстытуцыю на Нацыянальным прававым партале адкрылі толькі 300 разоў. А ўсяго было больш як 200 тысяч праглядаў. Пра гэта на "дыялогавай пляцоўцы" ў Маскоўскім раёне Мінска распавёў дэпутат Ігар Камароўскі.

"Гэта паказвае, што ў людзей ёсць выбар, якім яны скарысталіся. А таксама працэнт тых, хто думае на беларускай мове. Таму ў Канстытуцыі захоўваецца норма аб дзвюх дзяржаўных мовах", — дадае дэпутат.

І ўпускае з віду, што такі стан справаў з праглядамі старонак з Канстытуцыяй — якраз наступства таго, што рускай мове ў Беларусі надалі статус другой дзяржаўнай. А не наадварот. Па логіцы дэпутата атрымліваецца замкнёнае кола: руская мова стала дзяржаўнай — колькасць праглядаў па-беларуску цяпер малая — давайце захаваем у рускай мовы статус дзяржаўнай.

Гэта, вядома, калі Камароўскі ўвогуле агучыў сапраўдныя лічбы.

Дэпутат: праект зменаў у Канстытуцыю па-беларуску адкрылі толькі 300 разоў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі