Дэпутат: У 2015 годзе рэальныя даходы беларусаў вырастуць да 1,5%
Прынамсі, такія параметры закладзеныя ў бюджэт наступнага года.
У Палаце прадстаўнікоў 11 снежня прымаюць праект бюджэту на 2015 года. Перад пачаткам пасяджэння з журналістамі сустрэлася намесніца старшыні камісіі па працы і сацыяльнай абароне Ларыса Багдановіч.
Яна паведаміла, што на наступны год выдаткі на сацыяльную сферу крыху павялічаныя ў параўнанні з 2014 годам. Таксама, па словах Багдановіч, павялічацца заробкі, стыпендыі ды пенсіі. Журналісты пацікавіліся, ці не з'есць інфляцыя гэтыя павелічэнні:
Багдановіч: "Узровень павелічэння і ўзровень інфляцыі збліжаныя адзін з адным. Будзем спадзявацца, што менавіта на такім узроўні застануцца гэтыя паказчыкі, тады інфляцыя не з'есць гэтыя сродкі. Як плануецца, у тых ж заробках, пенсіях, стыпендыях, магчыма, будзе нават невялікае павелічэнне рэальных прыбыткаў насельніцтва. Плануецца да 1,5 адсотка".