Дэпутатка Анісім сёння правядзе Агульнанацыянальную дыктоўку
21 студзеня адзначаецца Міжнародны Дзень роднай мовы. Да гэтага дня прымеркаваныя разнастайныя мерапрыемствы па ўсёй Беларусі.
У Мінску ў гэты дзень адбудзецца Дзясятая Агульнанацыянальная дыктоўка. Сёлета яна будзе прысвечаная творчасці Францішка Скарыны, Янкі Брыля і Пімена Панчанкі.
Дыктоўка адбудзецца на сядзібе ТБМ. Праводзіць яе будзе дэпутат Палаты прадстаўнікоў, намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы Алена Анісім.
Пачатак мерапрыемства — у 17.30.