Дэпутаты вывучаюць наступствы магчымага прызнання незалежнасці Абхазіі
Пытанне аб прызнанні незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі ў парадак дня сесіі ніжняй палаты парламента Беларусі пакуль не ўключана, аднак знаходзіцца на разглядзе ў камісіі.
З такой заявай выступіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка.
Спікер адзначыў, што звароты Паўднёвай Асеціі і Абхазіі знаходзяцца ў камісіі па міжнародных справах. Дэпутаты вывучаюць эканамічныя і палітычныя наступствы прызнання або не прызнання гэтых рэспублік.
Дарэчы, раней старшыня згаданай камісіі Сяргей Маскевіч адзначаў, што “рашэнне ўсё адно прымае прэзідэнт, а парламент — гэта меркаванне дэпутатаў”.
"Інтэрфакс"