Дэвід Боўі пасмяротна ўганараваны чатырма прэміямі "Грэмі"

Дэвід Боўі пасмяротна ўганараваны чатырма прэміямі "Грэмі"

Брытанскі рок-спявак Дэвід Боўі пасмяротна ўганараваны чатырма музычнымі прэміямі "Грэмі". 59-я ўрачыстая цырымонія прайшла ў Лос-Анджэлесе. Апошняя кружэлка Боўі "Blackstar" перамагла ў намінацыях за лепшы альтэрнатыўны альбом і за лепшы інжынірынг некласічнага альбома. Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", таксама Боўі перамог у намінацыях "лепшы рок-выканаўца" і "лепшая рок-кампазіцыя". Статуэтку за лепшае афармленне альбома атрымаў дызайнер Джонатан Барнбрук, які працаваў над вокладкай і буклетам "Blackstar".

Дэвід Боўі памёр 10 студзеня 2016 года ва ўзросце 69 гадоў. Яго апошні альбом выйшаў за два дня да смерці, у дзень нараджэння музыкі.

Брытанская спявачка Адэль уганараваная двума прэміямі "Грэмі" — за лепшы вакальны поп-альбом ("25") і лепшае сольнае поп-выкананне (песня "Hello"). Амерыканская спявачка Бейёнсэ атрымала статуэтку за "лепшае музычнае відэа" — за кліп да песні "Formation".

 

Дэвід Боўі пасмяротна ўганараваны чатырма прэміямі "Грэмі"
Адэль. Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі