Для беларуса, прызнанага ў Літве "пагрозай", сабралі грошы на адваката

Сергей Кравченко с семьёй

Сергей Кравченко с семьёй / Сацсеткі

Для беларускага актывіста, якога ў Літве прызналі "пагрозай нацбяспекі", сабралі 3 тысячы еўра на адваката. На гэта спатрэбілася менш за суткі, распавёў кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак.

У Беларусі Сяргей Краўчанка служыў ратавальнікам у МНС. Хутчэй за ўсё менавіта гэта стала прычынай, па якой да яго з'явіліся прэтэнзіі ў літоўскага боку. Інфармацыю пра працу пажарным-ратавальнікам з 2015 па 2018 гады мужчына сумленна ўказаў у анкеце для атрымання ВНЖ і візы.

З 2018 года Краўчанка працаваў на прадпрыемстве "Беларуснафта-Прамсэрвіс" электраманцёрам. Ён удзельнічаў у акцыях пратэсту, а ў верасні 2020-га зняў ролік, у якім заявіў аб сыходзе на страйк. Пасля гэтага праз пагрозу пераследу актывіст з жонкай і дзецьмі пераехаў у Літву з дапамогай фонду “Краіна для жыцця".

Жонка і дзеці Сяргея Краўчанкі атрымалі статус уцекачоў. Але калі ён падаўся на ВНЖ па ўз'яднанні з сям'ёй, дык даведаўся, што ў Літве яго прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы. Беларус не згодны з рашэннем і збіраецца аспрэчваць яго ў судзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі