Для беларускага войска зрабілі свой Starlink: ён паступіць у армію ў снежні
"Беларускі Starlink" хутка з'явіцца ў войсках
Беларускае войска да 1 снежня атрымае айчынны мабільны камплект сувязі, які называюць аналагам Starlink. Аб гэтым у эфіры "Беларусь 1" паведаміў начальнік сувязі Узброеных сіл краіны Вадзім Раманіў, піша Zerkalo.
— У мінулым годзе прэзідэнту Рэспублікі Беларусь быў прадстаўлены наш мабільны камплект сувязі — так званы аналаг Starlink. У гэтым годзе мы ў канчатковым выніку дапрацавалі гэты камплект практычна да дасканаласці і палепшылі яго якасць і колькасць якія прадстаўляюцца паслуг. І ўжо сёння мы дэманструем яго магчымасці. І да пачатку новага навучальнага года ён будзе ў войсках, — сказаў Раманіў.
Да пачатку новага навучальнага года, які ў арміі пачынаецца ў снежні, "беларускі Starlink" будзе ў войсках.
Аналаг Starlink паказалі Лукашэнку 6 кастрычніка 2023 года. Ваенныя заявілі, што сістэма апроч сувязі дае выдалены доступ да інтэрнэту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.