Для беларускіх эмігрантаў увялі абмежаванне на паслугі мабільных аператараў
Мабільны тэлефон
Для беларусаў, якія з'ехалі за мяжу, чыноўнікі ўвялі чарговае абмежаванне, заўважыла "Зеркало".
Міністэрства сувязі з 6 кастрычніка ўвяло абмежаваньне наконт дыстанцыйнай ідэнтыфікацыі карыстальнікаў і актывацыі паслуг электрасувязі. Аператары мабільнай сувязі цяпер падключыць міжнародны роўмінг толькі пры асабістай прысутнасці кліента. Ідэнтыфікаваць пры падключэнні роўмінгу кліентаў па фота ці відэа забаронена.
Дарэчы, кампанія life:) паведаміла ўжо, што для падключэння роўмінгу неабходна асабіста прыйсці ў салон і прадʼявіць пашпарт.
Раней мабільныя аператары life:) і А1 маглі падключаць роўмінг без асабістай прысутнасці абанента. З роўмінгу ў Беларусь было выгадна тэлефанаваць на мабільныя ці стацыянарныя тэлефоны (напрыклад, пажылым людзям, якія не ўмеюць карыстацца інтэрнэтам і месенджарамі).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.