Для кліентаў "Беларусбанка" некаторыя аперацыі будуць недаступныя 1, 2 красавіка

Для кліентаў "Беларусбанка" некаторыя аперацыі будуць недаступныя 1, 2 красавіка

Для кліентаў "Беларусбанка" некаторыя аперацыі будуць недаступныя з 23-й гадзіны 1 красавіка да 20-й гадзіны 2 красавіка. Прычына — правядзенне тэхналагічных работ.

Як інфармуе прэс-служба "Беларусбанка", у інфакіёсках, ва ўстановах банка, у тым ліку наяўнымі грашовымі сродкамі, з выкарыстаннем сервісаў "М-банкінг", "Інтэрнэт-банкінг" і "ТВбанкінг" кліенты не змогуць аплаціць паслугі арганізацый-удзельніц сістэмы "Разлік", нельга будзе папоўніць дэпазітныя рахункі, аплаціць крэдыты. Аднак будзе магчымасць аплаціць паслугі аператараў мабільнай сувязі. Падрабязна пра гэта гл. тут.

У "Беларусбанку" прыносяць прабачэнні за часовыя нязручнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі