Для "Начных ваўкоў" пад Мінскам паставілі танк з бел-чырвона-белым сцягам

Грамадскія актывісты Вольга Мікалайчык, Андрэй Мельнікаў і Леанід Кулакоў вырашылі сустрэць расійскіх байкераў з мотаклуба "Начныя ваўкі" каля Кургана Славы. Яны падрыхтавалі плакат "Акупанты — вон", жоўта-блакітны і бел-чырвона-белы сцягі. Таксама яны паставілі партрэт загінулага на Майдане беларуса Міхаіла Жызнеўскага.

Аднак самі байкеры каля Кургана славы не з'явіліся, перадае Радыё "Свабода".

Скандальны мотапрабег "Масква-Берлін" стартаваў у суботу з Масквы. Расійскія байкеры мусілі даехаць да Кургана Славы 25 красавіка а 23-й гадзіне. Паводле некаторых звестак, калёна вырашыла спыніцца ў Смаленску і адправіцца ў Беларусь зранку ў нядзелю.

Дазволу праводзіць масавае мерапрыемства ў Беларусі “Начныя ваўкі” не бралі

Польшча і Нямеччына адмовілі ва ўездзе расійскім "Начным ваўкам"

“Начныя ваўкі” плануюць трапіць у Польшчу, нягледзячы на адмову ва ўездзе

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі