Добрушскіх тынкоўшчыкаў адправілі аднаўляць помнікі вайны пад радыяцыяй (фота)

Добрушскіх тынкоўшчыкаў адправілі аднаўляць помнікі вайны пад радыяцыяй (фота)

Прадпрыемства „Добрушскі камунальнік” напярэдадні Дня Перамогі накіравала сваіх работнкаў у зону адчужэння. Яны павінны былі аднавіць помнік загінулым на Вялікай Айчыннай вайне ў адселенай вёсцы Дзям’янкі Добрушскага раёна. Як інфармуе Радыё "Рацыя", сам абеліск знаходзіцца каля знакаў з надпісамі „Радыяцыйная небяспека”.

Па словах тынкоўшчыкаў, іх не кансультавалі наконт тэхнікі бяспекі ў радыяцыйна забруджанай зоне. Прэмію за працу ў асабліва шкодных умовах рабочым таксама не абяцалі.

Рабочыя  кажуць, быццам ім абвясцілі, што яны будуць працаваць у чыстай зоне. "Паколькі ў Добрушы няма іншай працы, то і застаецца цярпець", — канстатуюць яны.

Вёска Дзям’янкі Добрушскага раёна была адселеная ў 1990 годзе з прычыны высокай радыяцыі. Уезд у зону адчужэння дазваляецца толькі на Радаўніцу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі