Долар і еўра ў Беларусі 24 ліпеня падаражэлі
24 ліпеня адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША вырас — з 1,9351 да 1,9440 беларускага рубля, таксама ўгору пайшоў і курс еўра — з 2,2534 да 2,2631 рубля. А вось курс расійскага рубля пайшоў наніз: за 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,2581 беларускага (у аўторак — 3,2892).
Курс беларускага рубля ўмацаваўся адносна кошыка валют на 0,19%.