Долар зноў абнавіў гістарычны максімум
10 ліпеня ён падаражэў яшчэ на 20 рублёў. Цяпер 1 долар каштуе 8 тысяч 880 рублёў.
Амерыканская валюта абнаўляе гістарычны максімум два дні запар. За два тыдні долар падаражэў на 140 рублёў (~1,6%)
Умацаваўся 10 ліпеня і расійскі рубель. Цяпер ён каштуе 270 беларускіх рублёў — на Br2 даражэй, чым учора.
А вось еўра па выніках сённяшніх таргоў на валютна-фондавай біршы згубіў адразу 50 рублёў. Курс на 10 ліпеня — 11 тысяч 370 рублёў.