Долар зноў абнавіў гадавы рэкорд, еўра таксама вырас
Долары
На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 2 кастрычніка курс долара вырас на 1,87 капейкі і склаў 3,3038 рубля.
Такім чынам амерыканская валюта зноў абнавіла гадавы рэкорд. Папярэдні рэкорд быў пастаўлены 28 верасня, калі курс долара дасягнуў 3,287 рубля.
У панядзелак таксама павялічыўся курс еўра — адразу на 2,18 капейкі да 3,49 рубля.
Курс расійскай валюты панізіўся: 100 расійскіх рублёў цяпер каштуюць 3,37 беларускага рубля.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.