Дом віцебскай палітэмігранткі выставілі на аўкцыён

Дом Алены Янушкоўскай

Дом Алены Янушкоўскай / e-auction.by

Лукашэнкаўскія ўлады працягваюць канфіскоўваць нерухомасць палітуцекачоў. З гэтым сутыкнулася віцебская актывістка, палітэмігрантка і сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Алена Янушкоўская.

У сваім акаўнце ў Фэйсбуку жанчына паведаміла, што на аўкцыён выставілі яе дом у вёсцы Суйкава Віцебскага раёна. Пачатковы кошт дома — 10 700 рублёў. Аўкцыён прызначаны на 30 траўня.

Пры гэтым улады адзначаюць, што ў доме зарэгістраваны ўласнік.

Раней былі прададзеныя кватэры, якія належалі палітвязню Сяргею Ціханоўскаму і палітуцекачу Валерыю Цапкалу.

Алена Янушкоўская даўно ўдзельнічае ў беларускім дэмакратычным руху. За акцыі ў абарону незалежнасці, якія адбыліся ў снежні 2019-га, і заклікі да іх жанчыну судзілі шэсць разоў і прызначылі рэкордную па тым часе суму штрафу — 4590  рублёў.

Дом віцебскай палітэмігранткі выставілі на аўкцыён
Дом Алены Янушкоўскай / e-auction.by
Дом віцебскай палітэмігранткі выставілі на аўкцыён
Дом Алены Янушкоўскай / e-auction.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі